У Віцебску знайшлі 9-гадовага Мікіту Грыцкевіча, які знік увечары 26 верасня па дарозе са школы, паведамілі ў МУС.
Пошукі хлопчыка доўжыліся каля шаснаццаці гадзін.
Былі задзейнічаныя супрацоўнікі міліцыі горада, а таксама валанцёры і пошукавыя атрады.
«Дзіця перададзенае бацькам, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае», — адзначылі ў ведамстве.
МУС таксама апублікавала відэа размовы хлопчыка з мужчынам, які яго знайшоў.
— Дзе ты гуляў усю ноч? — спытаў мужчына.
— На Чайкоўскага.
— Што ты там рабіў?
— Згубіўся.