Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  2. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  3. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  8. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  9. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  10. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  11. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  12. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  13. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  14. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У офісе расійскага маркетплэйса Wildberries у Маскве адбылася страляніна. У яго прэс-службе паведамілі, што туды спрабаваў трапіць муж заснавальніцы кампаніі. У выніку інцыдэнту ёсць загінулы і некалькі параненых, сярод іх — паліцэйскія, пішуць расійскія СМІ і тэлеграм-каналы.

Во время стрельбы в офисе Wildberries в Москве 18 сентября 2024 года. Скриншот: телеграм-канал Mash
Падчас страляніны ў офісе Wildberries у Маскве 18 верасня 2024 года. Скрыншот: тэлеграм-канал Mash

Уладзіслаў Бакальчук, муж заснавальніцы Wildberries Таццяны Бакальчук, 18 верасня паспрабаваў «незаконна» трапіць у офіс кампаніі ў маскоўскім бізнес-цэнтры «Романов Двор», заявілі РБК у прэс-службе маркетплэйса.

Тым часам тэлеграм-канал Mash паведаміў, што невядомыя ўчынілі страляніну ў офісе пасля таго, як іх адмовіліся пускаць. Пазней стала вядома, што ў выніку інцыдэнту загінуў адзін чалавек і двое параненыя. Некалькі чалавек затрыманыя. Сярод пацярпелых ёсць паліцэйскія.

Карэспандэнт MSK1.ru паведаміў, што з будынка факультэта журналістыкі МДУ па суседстве з маскоўскім офісам Wildberries эвакуявалі студэнтаў. У прэс-службе ВНУ гэтую інфармацыю адмаўляюць.

«Праваахоўнымі органамі прынятыя неабходныя меры, сітуацыя стабільная», — заявілі ў Wildberries.

«Сябры, на мяне і на маю каманду спрабавалі здзейсніць напад, калі мы прыехалі на перамовы па прыпыненні будаўніцтва складоў у офіс на Раманаў завулак. Са мной усё добра, разбіраемся. Чакайце падрабязнасцяў», — расказаў у сваім тэлеграм-канале сам Уладзіслаў Бакальчук.

Праз паўгадзіны ўжо ў сваім тэлеграм-канале адрэагавала яго жонка Таццяна Бакальчук: «Сёння група людзей пад кіраўніцтвам Уладзіслава Бакальчука, Сяргея Ануфрыева і Уладзіміра Бакіна паспрабавала захапіць офісы Wildberries у Маскве. <…> Заява пра нібыта перамовы, на якія прыехала ўзброеная група, гучыць абсурдна, бо ніхто ні пра якія перамовы не дамаўляўся.

Я публічна звяртаюся да праваахоўных органаў узяць на кантроль гэтую сітуацыю. У нас няма сакрэтаў. Таму прашу зрабіць публічнымі вынікі расследавання наконт матываў дзеянняў людзей, якія арганізавалі гэтую анархію. Вось цяпер гэта рэйдарскі захоп. Дакладней, яго няўдалая спроба», — лічыць прадпрымальніца.

Як піша «Агентство», у перастрэлцы ля офіса Wildberries за 350 метраў ад Крамля пацярпелі як мінімум тры байцы MMA з Каўказа — Абубакар Местоеў, Рашыд Кодзеў і Умар Чычаеў. Чычаеў жыве ў Чачні, быў сябрам байцоўскага клуба Рамзана Кадырава «Ахмат» і нават фатаграфаваўся разам з кіраўніком Чачні. Ён таксама служыў у Расгвардыі ў Чачні.

Местоеў і Кодзеў — таксама выхадцы з каўказскіх рэспублік. Кодзеў — з Інгушэціі, а Местоеў — з Паўночнай Асеціі.

Нагадаем, 30 ліпеня стала вядома, што дырэктарка Wildberries Таццяна Бакальчук падала заяву на развод са сваім мужам Уладзіславам. Развод адбываецца на фоне скандалу вакол кампаніі: муж уладальніцы 99% акцый Уладзіслаў Бакальчук скардзіўся кіраўніку Чачні (РФ) Рамзану Кадыраву на тое, што жонка нібыта «сышла з дому і звязалася з незразумелай кампаніяй», якая «выводзіць актывы». Кадыраў у сябе ў сацсетках назваў тое, што адбываецца, «рэйдарскім захопам» і паабяцаў «вярнуць у сям’ю» і Таццяну, і бізнес.