Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  2. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  3. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  8. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  9. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  10. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  11. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  12. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  13. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  14. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
Читать по-русски


У Мінску знайшлі рэшткі пенсіянера, які загінуў 15 гадоў таму: пасля сваркі яго расчляніў і закапаў былы зяць, а потым атрымліваў пенсію мужчыны па яго пашпарце, расказалі ў МУС.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку раскрылі серыю злачынстваў, учыненых у дачыненні да пажылога мінчука.

Летась міліцыянты затрымалі былога мужа яго дачкі, які некалькі гадоў хадзіў на пошту і незаконна атрымліваў замест мужчыны пенсію па яго пашпарце. Тады суд прызнаў фігуранта вінаватым у махлярстве і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Між тым высветліць, дзе знаходзіцца законны ўладальнік пашпарта, не ўдалося. Сам пенсіянер на сувязь з міліцыяй не выходзіў, а зносіны са сваякамі спыніў не менш за дзесяць гадоў таму. Блізкія не заяўлялі пра яго знікненне, тлумачачы гэта тым, што мужчына 1930 года нараджэння і раней надоўга сыходзіў з дому.

Тым не менш па факце невядомага знікнення мінчука завялі крымінальную справу і пачалі пошукі. У працэсе апыталі былога зяця зніклага, які прызнаўся: пенсіянер загінуў каля 15 гадоў таму ў мінскай кватэры ў выніку сваркі, якая здарылася паміж імі. Замятаючы сляды, фігурант расчляніў цела на шэсць частак і закапаў у парку недалёка ад дома.

Там зладзілі раскопкі з тэхнікай, прыцягнулі кінолага ГУУС са службовым сабакам. У канцы ліпеня былі знойдзеныя рэшткі ахвяры, іх скіравалі на экспертызу.

56-гадовы былы зяць загінулага прызнаў сваю віну.