У падмаскоўным Каралёве (Расія) двое мужчын выкралі 33-гадовую беларуску з гатэля і патрабавалі з яе 700 тысяч рублёў (8100 даляраў), перадае «РенТВ».
Інцыдэнт здарыўся 28 ліпеня. Зламыснікі гвалтоўна пасадзілі 33-гадовую жанчыну ў аўтамабіль і пачалі патрабаваць у яе грошы.
Пацярпелую ўдалося вызваліць паліцэйскім на 111-м кіламетры трасы М4 «Дон» у Маскоўскай вобласці.
Выкрадальнікамі аказаліся 26-гадовы і 37-гадовы жыхары Беларусі. Па факце здарэння распачалі крымінальную справу па артыкулах пра выкрадане і вымагальніцтва.