Момант падзення дрэва ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Марата Казея 14 ліпеня трапіў на відэа.
Ролік апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам». На запісе відаць, як група падлеткаў бяжыць у жылыя карпусы ад моцнага ветру. Адно з дрэваў падае на дзяцей.
— У 17.00 на адкрытай пляцоўцы лагера па плане пачаўся танцавальны батл. Дзеткі прыйшлі з важатымі і выхавальнікамі. Усё пачалося своечасова. А каля 17.15−17.20 умомант, вокамгненна змянілася надвор’е. За секунду адключылася электрычнасць. Залева проста сцяной стаяла. Усе рэагавалі хутка, дакладна і зладжана. Выхавальнікі і памочнікі ўзялі дзяцей пад сваё крыло, пераводзілі ў найбліжэйшы корпус, каб уратаваць ад непагадзі. Самым галоўным для нас была і застаецца бяспека. Але, на вялікі жаль, нягледзячы на прынятыя меры, пазбегнуць трагедыі не ўдалося, — сказала БЕЛТА намесніца дырэктара па асноўнай дзейнасці дзіцячага аздараўленчага лагера ў Рэчыцкім раёне Ганна Абазовік.
Нагадаем, увечары 14 ліпеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Марата Казея праз вецер павалілася некалькі дрэваў, у гэты час на канцэртнай пляцоўцы праходзіла забаўляльнае мерапрыемства. Калі пачалася бура, дзеці кінуліся ў найбліжэйшыя будынкі.
Падчас падзення дрэваў і абламаных галін пацярпелі сем дзяцей. 13-гадовы хлопчык загінуў ад траўмаў. Розныя траўмы атрымалі яшчэ шасцёра дзяцей ва ўзросце ад сямі да 13 гадоў.
Чытайце таксама