Увечары 3 красавіка ратавальнікі ТРВАД знайшлі і дасталі з вады ў рацэ Сервеч каля вёскі Краснае цела 28-гадовага хлопца. Пра гэта паведамляе прэс-служба ТРВАД.
Яго цела знайшлі на паверхні вады за два метры ад берага. Глыбіня ў тым месцы складала каля 1,5 метра.
У ТРВАД дадалі, што загінулым аказаўся хлопец, які ў пачатку лютага сышоў з дому ў невядомым кірунку. З таго часу ён лічыўся без вестак зніклым.
Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.