Жыхарка Латвіі везла ў Беларусь 75 100 даляраў, але на мяжы не задэкларавала 100 даляраў з гэтай сумы. Суд канфіскаваў у яе гэтую сотню і ў дадатак даў штраф, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!» са спасылкай на пастанову.
Грамадзянка Латвіі ў лютым прыехала ў Беларусь на аўтамабілі як пасажырка. З сабой яна везла 75 100 даляраў, аднак задэкларавала на мытні толькі 75 000 даляраў, а яшчэ сто чамусьці не стала.
12 сакавіка ў Віцебску адбыўся суд, на які жанчына не прыйшла. Ён пастанавіў канфіскаваць у яе «няўлічаную» сотню і прызначыў штраф на пяць базавых велічынь (200 рублёў).