Мужчына патануў у возеры, якое знаходзіцца ў вёсцы Богіна Браслаўскага раёна. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.
Паведамленне пра патанулага на возеры Богінскае чалавека паступіла ратавальнікам 28 студзеня ў 11.21. Высветлілася, што 26 студзеня 30-гадовы мужчына разам з таварышам быў на возеры. Увечары таго ж дня ён пайшоў дадому. На наступны дзень, калі мужчына перастаў выходзіць на сувязь, трывогу падняла яго сястра.
Цела мужчыны на адлегласці 70 метраў ад берага (глыбіня каля 5 метраў) зайшлі работнікі ТРВАД. Па факце гібелі маладога чалавека следчыя праводзяць праверку.