Памерла актрыса тэатра лялек Валянціна Пражэева. Яна была адным з лялькаводаў Дзеда-Барадзеда
Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне


Пайшла з жыцця актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Валянціна Пражэева, паведамляецца ў фэйсбуку ўстановы. Яна была адным з лялькаводаў Дзеда-Баразеда — персанажа «Калыханкі», які з’явіўся ў эфіры напрыканцы 1980-х.

Валянціна Пражэева з лялькай Дзеда-Барадзеда. Фота: архіў Белтэлерадыёкампаніі, be-tarask.wikipedia.org
Валянціна Пражэева з лялькай Дзеда-Барадзеда. Фота: архіў Белтэлерадыёкампаніі, be-tarask.wikipedia.org

«Літаральна тыдзень таму мы віншавалі Валянціну Васільеўну з 80-годдзем, а ўжо сёння вымушаны ўзгадваць яе асобу ў такой трагічнай для нас навіне», — гаворыцца ў паведамленні тэатра, дзе яна праслужыла больш за 50 гадоў.

Валянціна Пражэева — ураджэнка расійскага Свярдлоўска (цяпер — Екацерынбург), заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым (2001), лаўрэат шматлікіх фестываляў.

«Памяць пра Валянціну Васільеўну Пражэеву назаўсёды застанецца ў сэрцах яе калег і любімых гледачоў», — сказана ў паведамленні тэатра лялек.

Развітанне з артысткай адбудзецца ў панядзелак у 11.00 па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160А, к.1.